У Івацэвічах ля будынка РАУС адкапалі 56 мінамётных мін

12 верасня на тэрыторыі Івацэвіцкага РАУС былі выяўленыя дзясяткі боепрыпасаў часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Каля будынка міліцыі вяліся работы па пракладцы вадаправода. Пры земляных работах Івацэвіцкага ПМК-18 і натыкнуліся на небяспечныя знаходкі. Рабочыя адразу ж паведамілі пра гэта праваахоўнікам — далёка ісці не прыйшлося.

На месца была выкліканая сапёрна-піратэхнічная група в/ч 7404. Яны працягнулі капаць і ў выніку дасталі з зямлі 56 мінамётных мін калібрам 82 мм і 18 мінамётных узрывальнікаў.
Усе боепрыпасы былі вывезены на палігон і ліквідаваныя.

Па інфарамцыі МУС.