Старт другога круга не атрымаўся

У мінулую суботу ФК “Івацэвічы” на дамашняй арэне прымалі “Ашмяны-БДУФК” — аднаго з лідараў першынства Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі. Каманда сапернікаў, якая ўкамплектавана футбалістамі з мінскай прапіскай, толькі адзін раз прайграла ў бягучым сезоне і рвецца ў 1-ю лігу.

І гэты матч завяршыўся перамогай “Ашмяны-БДУФК” – 1:3. У складзе нашай каманды вызначыўся С. Каранаў. Варта адзначыць, што ў вароты ФК “Івацэвічы” ў чарговы раз прызначаны даволі сумніўны пенальці, які аказаў уплыў на ход гульні…

Пачатак другога круга атрымаўся не самым удалым: у пяці матчах наша каманда перамагла толькі адзін раз. Гэты вынік адкінуў ФК “Івацэвічы” на шосты радок у турнірнай табліцы, але яшчэ многае можна выправіць, наперадзе восем гульняў, бліжэйшая – у суботу на полі ФК “Узда”, якая займае 7-е месца.

Аляксандр ГОРБАЧ.