Людміла Рудая на канале НТБ

1 000-годдзе Брэста не засталося па-за ўвагай шэрагу замежных інфармацыйных агенцтваў. Так, напярэдадні святочных мерапрыемстваў на Брэстчыну завітала здымачная брыгада папулярнай тэлеперадачы “Поедем, поедим” расійскага тэлеканала НТБ.

Кулінарна-пазнавальнае шоу, які вядзе знакаміты англічанін Джон Уорэн, тычыцца не толькі гастранамічных прыхільнасцяў таго або іншага куточка былога СССР, аўтар і вядучы таксама цікавіцца культурай і побытам мясцовых жыхароў. Так, на гэты раз здымачная група НТБ, акрамя Брэста, пабывала на Камянеччыне, у Кобрынскім раёне. У наш Івацэвіцкі раён “Поедем, поедим” не патрапіла, але затое з кулінарам-шоўменам Джонам Уорэнам непасрэдна ў Брэсце сустрэлася наша папулярная і вядомая рок-бабуля Людміла Рудая з Косава. На Савецкай – на гэтай самай буйнай пешаходнай вуліцы Беларусі – рок-бабуля выступіла перад Джонам, уразіла яго сваімі частушкамі і стала адным з герояў тэлеперадачы “Поедем, поедим”.

Віншуем!

Аляксандр ГОРБАЧ.