Вёсцы Краі – 460

15 верасня вёска Краі святкавала 460-годдзе з дня першага ўпамінання населенага пункта ў гісторыі. Старшыня Рэчкаўскага сельвыканкама Ганна Латышэвіч адкрыла свята і павіншавала жыхароў з гэтай знамянальнай датай.

Сярод ганаровых гасцей быў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Велікаселец, які ўручыў ад імя раённай ўлады каштоўны падарунак – акустычную сістэму, віншавалі са святам вяскоўцаў і настаяцель Рэчкаўскага храма Мікалай Стрэха і выхадзец вёскі Краі, а цяпер настаяцель Аброўскага храма Вячаслаў Рэдзько.

Памятныя падарункі ў свята атрымалі юбіляры года, вясельныя юбіляры, маладыя сем’і і шматдзетныя…

Асаблівую падзяку жыхары вёскі выказалі самадзейным артыстам, мясцовым і тым, што прыехалі ў Краі з нагоды свята. Свята атрымалася значным і цікавым, дзякуючы многім людзям, якія стараліся зрабіць усё, як мага лепш. Працаваў выязны гандаль, былі арганізаваны выстаўкі і было шмат кветак. Засталіся ўдзячнымі крайнікі і спонсарам свята: ААТ “Горталь”, ДЛГУ “Целяханскі лясгас”, Рэчкаўскаму сельвыканкаму, індывідуальным прадпрымальнікам Аляксею Палячку, Віталію Шабацька, Аляксандру Палячку, ПГУП “Кампанія “Эталон”.

Валянціна БОБРЫК. Фота з архіву Рэчкаўскага сельвыканкама.