Матч супраць ФК «Асіповічы»

У суботу, 28 верасня, на стадыёне «Кляноўка-арэна» ў Івацэвічах пройдзе чарговы матч першынства Беларусі па футболе сярод каманд другой лігі. Наша галоўная каманда раёна будзе прымаць ФК «Асіповічы».

ФК «Івацэвічы» займае пяты радок у турнірнай табліцы, «Асіповічы» – на шостым месцы. Дарэчы, у матчы 1-га круга футбалісты з Магілёўшчыны перамаглі нашу каманду з лікам 1:0.

Пачатак гульні з ФК «Асіповічы» ў 14.00. Кошт білетаў: 2 рублі (для дарослых), 50 капеек (дзеці да 16 гадоў).

Сектар спорту і турызму райвыканкама.