Што прапануе плавальны басейн і Лядовая арэна?

На гэтае пытанне адказвае дырэктар Лядовай арэны і плавальнага басейна г. Івацэвічы Аляксей Саскевіч:
– На сённяшні дзень мы можам прапанаваць працоўным калектывам не толькі аказанне паслугі – масавае плаванне і масавае катанне на каньках. Спектр паслуг значна пашырыўся. Да прыкладу, плавальны басейн на сёння аказвае паслугі масажу. І прафкамы працоўных калектываў праз дамовы могуць набываць абанементы на масаж. Адразу папярэджу, што гэтая паслуга карыстаецца вялікім попытам, таму ёсць чарга і папярэдні запіс на яе. Аздаравіцца могуць работнікі і на занятках па аквааэробіцы – таксама можна заказваць такія абанементы, і некаторыя арганізацыі раёна іх заказваюць. Можна набываць абанементы на платнай аснове на навучанне плаванню дзяцей. І падкупляе бацькоў такая форма паслугі тым, што з дзецьмі займаецца трэнер, вучаць плаванню дзяцей 2013 года нараджэння і старэйшых. З мінулага года працуе такая форма паслугі, як навучанне плаванню дарослых. Іх заняткі праходзяць у той час, калі няма сеансаў масавага плавання, каб людзі не саромеліся, што яны не ўмеюць трымацца на вадзе. 16 жанчын займаецца па такой праграме.
У Лядовай арэне, акрамя абанементаў на масавае катанне на каньках, ёсць групы, дзе дзяцей вучаць катанню на каньках. Ёсць платныя групы па навучанню хакею з шайбай, фігурнаму катанню. Прычым, для заняткаў форму баць-
кам не трэба купляць, яе выдаюць бясплатна. Ёсць абанементы ў трэнажорную залу, на фітнес. Усё можна аформіць праз дамовы з працоўнымі калектывамі.
У выпадках, калі абанементы не выкарыстоўваюцца поўнасцю, арганізацыя можа заключыць дамову для аказання паслуг па факце – колькі сеансаў адха-
дзілі, за столькі і заплацілі. З мінулага года па такой схеме працуе УАЗ «Івацэвіцкая ЦРБ», сёлета на такі варыянт, як аплата па факце, перайшло ААТ «Івацэвічдрэў». Так што час не стаіць на месцы і мы гатовыя да супрацоўніцтва.
Падрыхтавала
Валянціна БОБРЫК.