Пашана настаўніцтву раёна

4 кастрычніка ў Івацэвіцкім ГДК адбылася святочная ўрачыстасць, прысвечаная Дню настаўніка.

З самымі цёплымі і шчырымі віншавальнымі словамі да настаўнікаў звярталіся і ўручалі ганаровыя граматы і падзякі рознага ўзроўню старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Сарока, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Велікаселец, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Ігар Куіс, старшыня Івацэвіцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігара Паўшко і старшыня Івацэвіцкай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Васіль Разумейчык.

Свята прадоўжылася канцэртнай праграмай арт-групы “Беларусы” пад кіраўніцтвам кампазітара Валерыя Шмата.

Валянціна БОБРЫК. Фота аўтара.