Запрашаем на «Восеньскі кірмаш-2019»!

Кірмаш адбудзецца 12 кастрычніка 2019 года ў г. Івацэвічы па вул. Заслонава. Пачатак у 8.00. Удзел у кірмашы бяруць сельгаспрадпрыемствы, фермеры, раённае спажывецкае таварыства, індывідуальныя прадпрымальнікі. Будуць працаваць гандлёвыя рады.
На кірмашы можна будзе набыць розную сельгаспрадукцыю і шмат што іншае.
Культурная праграма распачнецца ў 10.00.

Паважаныя жыхары і госці раёна!
У сувязі з правядзеннем 12 кастрычніка 2019 года ў г. Івацэвічы сельскагаспадарчага кірмашу-продажу «Восеньскі кірмаш-2019» рух дарожна-транспартных сродкаў па вуліцах, што прылягаюць да аўтавакзала, будзе зменены з 8.00. да 15.00:
забаронены рух па вул. Заслонава;
арганізаваны двухбаковы рух па вул. Паштовая.
ХХХ
13 кастрычніка 2019 года сельскагаспадарчыя кірмашы будуць ладзіцца ў г. Косава (вул. Вясёлая), г. п. Целяханы (вул. Вараб’ёва) і ў аг. Быцень (вул. Савецкая).
ХХХ