Перапішыся і выйграй смартфон як Таццяна Бахур!

Жыхарка г. Івацэвічы Таццяна Бахур так і зрабіла.

4 кастрычніка ў Беларусі пачаўся перапіс насельніцтва. Першы этап перапісу праходзіць на анлайн-платформах. Насельніцтва можа самастойна запоўніць перапісныя лісты з дапамогай распрацаванага спецыялізаванага праграмнага забеспячэння ў сетцы інтэрнэт. Гэты этап працягнецца па 18 кастрычніка.
Белстатам пры падтрымцы аўтарызаванага партнёра Xiaomi у Рэспубліцы Беларусь праводзіцца аднаразовая акцыя. Пачынаючы з 5 кастрычніка 2019 г., метадам выпадковага адбору за папярэдні дзень адбіраецца адзін грамадзянін, які прыняў непасрэдны ўдзел у інтэрнэт-перапісе. Абраны ўдзельнік-прызёр атрымлівае смартфон Xiaomi Redmi Note 8 Pro.

Такім чынам, новы гаджэт ужо знайшоў трох гаспадароў: адна са шчасліўчыкаў – жыхарка г. Івацэвічы Таццяна Бахур. Віншуем!
Падрыхтавала Ганна Ільяшэвіч.