Час цукровых буракоў

З 20 верасня 2019 года на Івацэвіцкі буракапрыёмны пункт пачалі пастаўку цукровых буракоў гаспадаркі раёна. Аднымі з першых дастаўку цукровых караняплодаў на пляцоўку ажыццявілі гаспадаркі э/б «Майск» і ААТ «Новыя Стайкі». На 8 кастрычніка на Івацэвіцкім буракапрыёмным пункце нарыхтавана 11136 тон буракоў.
На Жабінкаўскі цукровы завод кожны дзень загружаецца і адпраўляецца 8-9 вагонаў караняплодаў. А ўсяго сельгаспрадпрыемствамі нашага раёна па дагаворы дзяржзаказу і дагаворах прамых паставак трэба будзе нарыхтаваць і адправіць 35900 тон караняплодаў.
Больш за ўсіх буракоў у гэтым годзе трэба даставіць на буракапрыёмны пункт гаспадарцы ААТ «Новыя Стайкі» – каля 14000 тон. У гэтай гаспадарцы больш плошчаў, занятых пад гэтую культуру, і ўраджайнасць вышэй, чым у іншых. Якасць буракоў адпавядае стандартам, а ўтрыманне цукру складае 16,2% пры норме 16%.
Тэкст і фота Валерыя Міскевіча.