Хакей: каб перамагчы “Гарынь”

У суботу, 12 кастрычніка, у Лядовай арэне г. Івацэвічы пройдзе матч першынства аматарскай хакейнай лігі “Бярэсце”. ХК “Рысі” прыме ХК “Гарынь” са Століна. Гэта гульня 2-га тура, у 1-м туры наша каманда ў выязной гульні перамагла “Крэчат” з Бярозы – 7:4.

Пачатак у 18.00. Кошт білетаў – 3 рублі (для дарослых), 65 капеек (дзеці да 16 гадоў).

Сектар спорту і турызму райвыканкама.