Паспрачалася, што дабяжыць першая. І пад колы…

Дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам непаўналетняй дзяўчынкі зафіксавана ў в. Стайкі. Здарэнне толькі пацвярджае той факт, што розныя гульні і забавы аўтадарога не даруе. 8-гадовая дзяўчынка, якая з мамай рухалася дамоў, паспрачалася, што першая дабяжыць да падворку – і кінулася на праезную частку. На шчасце, “Сітраен” які рухаўся па вясковай вуліцы, паспеў затармазіць, тым не меней, удар адбыўся, дзяўчынка упала, атрымала траўмы і трапіла на бальнічны ложак УАЗ “Івацэвіцкая ЦРБ”.

Васіль ЖУР, начальнік АДАІ Івацэвіцкага РАУС.