Пяты загінуўшы ў ДТЗ…

Дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным зыходам зафіксавана ў нашым раёне 9 кастрычніка непадалёку ад в. Бусеж. Адбылося яно на аўтадарозе з гравійным пакрыццём Косава-Бусеж. Па папярэдняй інфармацыі, жыхар в. Мілейкі 1970 года нараджэння, які кіраваў аўтамабілем Форд Гэлаксі, не справіўся з кіраванне і з’ехаў у кювет.

Аўтамабіль перакуліўся, вадзіцель, якога выкінула з салона машыны, атрымаў траўмы, у выніку якіх памёр. Хутчэй за ўсё ён быў не прышпілены рамянём бяспекі.

Гэта пяты чалавек, які загінуў у выніку ДТЗ на аўтадарогах раёна з пачатку года.

Васіль ЖУР, начальнік АДАІ Івацэвіцкага РАУС.