У Івацэвічах прайшоў “Восеньскі кірмаш”

У суботу, 12 кастрычніка, па вуліцы Заслонава ў райцэнтры прайшоў традыцыйны восеньскі сельскагаспадарчы кірмаш, дзе можна было набыць зерне, бульбу, гародніну, мясную і малочную прадукцыю, саджанцы і шмат чаго іншага.

Адметнасць восеньскага кірмашу заключаецца ў тым, што на ім можна зрабіць не толькі запасы на зіму і набыць штосьці неабходнае з тавараў народнага спажывання, а яшчэ цудоўна адпачыць, атрымаць добры настрой, які стваралі на канцэртнай пляцоўцы артысты мастацкай самадзейнасці раёна.

Гараджане вярталіся з кірмашу з пакупкамі і святочным настроем. Падрабязнасці чытайце у раённай газеце “ІВ”.

Ганна Ільяшэвіч, фота аўтара.