матери Ивацевиччины

14 кастрычніка, у Дзень маці, кветкі, падарункі і віншаванні прымалі ўсе матулі Івацэвіччыны.

Ім прысвячалася святочная канцэртная праграма, што прайшла ў зале гарадскога Дома культуры і сабрала разам жанчын розных узростаў і прафесій, якім пашчасціла стаць мамай.

Падчас святочнай урачыстасці матуль віншаваў старшыня Івацэвіцкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Грыцук. Ён уручыў Ордэн Маці Марыне Каліноўскай і Святлане Карповіч, маці, якія нарадзілі і выхоўваюць па пяцёра дзяцей.

Праграма была напоўнена музычнымі нумарамі ў гонар жанчын-маці, якія выконвалі артысты ГДК. Павіншаваць матуль сваім выступленнем прыехаў і вядомы беларускі спявак Саша Нэма.

Ганна Ільяшэвіч, фота аўтара.