У Анастасіі Сапешка — залаты медаль па самба

Вучаніца ДУА «СШ №4 г. Івацэвічы» Анастасія Сапешка заваявала залаты медаль у спаборніцтвах па самба.

21-22 кастрычніка ў Алімпійскім спартыўным комплексе Стайкі (г. Мінск) прайшла спартакіяда сярод спартыўных школ Рэспублікі Беларусь па бараць-
бе самба сярод юнакоў і дзяўчат 2003-2004 г. н. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 219 спартсменаў з усіх спартыўных школ краіны. Былі сярод іх і прадстаўнікі Івацэвіцкага раёна. Так, у вагавой катэгорыі да 44 кг у дзяўчат заняла 1 месца і заваявала залаты медаль вучаніца ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Івацэвічы» Анастасія Сапешка.
Насця вучыцца ў 11 класе, займаецца ў СДЮШАР г. Івацэвічы на аддзяленні дзюдо-самба ўжо чатыры гады. За гэты час яна неаднойчы станавілася пераможцай разнастайных спаборніцтваў. Першым яе трэнерам быў Юрый Наліўка, у цяперашні час трэніруецца пад кіраўніцтвам Ігара Князькова. Цяпер зборнай Рэспублікі Беларусь па самба разглядаецца пытанне аб удзеле Анастасіі ў складзе зборнай на першынстве Еўропы, якое пройдзе ў снежні гэтага года ў Рызе.
Ганна Ільяшэвіч, фота аўтара.