Адкрыццё лыжнага цэха ў Целяханах

Напярэдадні 7 лістапада ў філіяле “Целяханы” ДП “Беларусьгандаль” адбылося ўрачыстае адкрыццё сучаснага цэха па вытворчасці пластыкавых лыж. Чырвоную стужку прыехалі пераразаць Кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Віктар Шэйман, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатолій Ліс, дырэктар ДП “Беларусьгандаль” Генадзь Богдан.

Удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве бралі: старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Аляксандр Грыцук, навукоўцы з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і БДТУ, якія вялі матэматычныя і тэхнічныя даследаванні, прадстаўнікі розных міністэрстваў, якія былі задзейнічаны ў працэсе рэалізацыі праекта.

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатолій Ліс выказаў удзячнасць Кіраўніку спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Віктару Шэйману, які курыраваў гэты праект і дзякуючы якому за карацейшы тэрмін, а калі дакладна, то, практычна, за адзін год у Целяханах створана сучасная новая вытворчасць. У цэху па вытворчасці пластыкавых лыж устаноўлена абсталяванне сусветнага класа, а значыць, і лыжы будуць выпускацца якасныя, і канкурэнтаздольная прадукцыя паспрыяе аднаўленню былой вядомасці і славы Целяхан.

Валянціна БОБРЫК. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА.