Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны

зайка слоўнік

Зайка, А. Ф. Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны / Алесь Зайка. – Брэст : ААТ «Брэсцкая друкарня», 2014. – 308 с.

Багатай крыніцай папаўнення і ўзбагачэння фразеалагічнага складу беларускай літаратурнай мовы з’яўляецца фразеалогія асобнага дыялекту.
У «Фразеалагічным слоўніку Косаўшчыны» прадстаўлена фразеалогія насельнікаў паўночнай часткі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Да кожнага фразеалагізма даецца тлумачэнне, прыводзіцца прыклад з жывой гутарковай мовы, што дазваляе вызначыць сэнс кожнага выразу.
Кніга разлічана на самыя шырокія колы чытачоў, для ўсіх, хто любіць, шануе народную словатворчасць.