Калектыў ААТ “Івацэвічдрэў” пасадзіў больш за 100 саджанцаў

ивацевичдрев садит

9 красавіка, у рамках мерапрыемстваў запланаваных да 500-годдзя г.Івацэвічы, была праведзена акцыя ў ААТ “Івацэвічдрэў” па пасадцы дрэў.

Работнікамі прадпрыемства было пасаджана больш за сотню дрэў і кустарнікаў каля адміністрацыйнага будынка на новай пляцоўцы ААТ “Івацэвічдрэў”. Гэта туі каланавідныя, туі шаравідныя, самшыт.

Новы “парк” стане ўпрыгожаннем тэрыторыі прадпрыемства і вуліцы Загарадняй райцэнтра.

Валянціна БОБРЫК.

ивацевичдрев садит

ивацевичдрев садит