Спорт без бар’ераў

27 лістапада, напярэдадні Сусветнага Дня інвалідаў, завяршыліся традыцыйныя раённыя спаборніцтвы сярод інвалідаў, у якіх прымалі удзел каманды: ДУ «Целяханскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў», ДУ «Косаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў», Івацэвіцкай раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ», Івацэвіцкай раённай арганізацыі ГА «Беларускае таварыства інвалідаў», ТЦСАН.

Канкурсанты змагаліся ў наступных відах спорту – плаванне, шашкі і шахматы, дартс, боўлінг, гіравы спорт, падцягванне і эстафета. Усе каманды паказалі добрыя вынікі, месцы на п’едэстале размеркаваліся наступным чынам: трэцяе месца заняла каманда ДУ «Целяханскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў», другое месца – у каманды Івацэвіцкай раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ», на першую прыступку п’едэсталу ўзнялася каманда ДУ «Косаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў». А спецыяльнай узнагароды будзе удастоены член каманды Івацэвіцкай раённай арганізацыі ГА «БелТІЗ» Мікалай Грудзько, які ў 68 гадоў выканаў 22 падцягванні.  Падчас узнагароджання загадчык аддзела спорту і турызму райвыканкама Генадзій Крот і першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Вольга Белякова падзякавалі ўсім за актыўны ўдзел у спаборніцтвах і пажадалі моцнага здароўя, уручылі ўсім камандам салодкія падарункі, дыпломы і кубак спаборніцтваў.

Ганна Ільяшэвіч, фота аўтара.