Падпіска на электронную версію раёнкі

Івацэвіцкі веснік

Паважаныя чытачы і жыхары раёна!

Практыка паказала, што электронная версія раённай газеты запатрабаваная ў нашых чытачоў. Аднак недасканалая работа рэсурсу Белкіёска стрымлівае распаўсюджванне такой формы раённай газеты. Таму мы вырашылі самастойна распаўсюджваць “Івацэвіцкі веснік” у электронным фармаце (PDF). Што сёння мы і прапануем нашым чытачам.

Гэта будзе поўны нумар раённай газеты з – увага – каляровымі фотаздымкамі!

 Як падпісацца на электронны “Івацэвіцкі веснік”? 

  1. Выразаць з газеты і запоўніць прыведзены ніжэй купон.
  2. Даслаць (можна па электроннай пошце E-mail: vestnik@brest.by) ці прынесці ў рэдакцыю запоўнены купон.
  3. Запоўніць форму заяўкі на нашым сайце http://ivatsevichy.by
  4. Самастойна падлічыць суму і аплаціць яе.

Заўвага: купон – не дакумент строгай справаздачнасці, можна і самастойна зрабіць падобнае, галоўнае, каб выразна быў напісаны электронны адрас і пазначаны нумары падпіскі.

 

Электронны адрас падпісчыка (па літары-знаку ў клетку)
                                               
Тэрмін падпіскі (па месяцах, адзначце крыжыкам месяцы, на якім вы падпісваецеся)
январь-студзень февраль-люты март-сакавік
                                               
апрель-сакавік май июнь-чэрвень
                                               
июль-ліпень август-жнівень сентябрь-верасень
                                               
октябрь-кастрычнік ноябрь-лістапад декабрь-снежань
                                               
Кошт падпіскі на адзін нумар – 30 капеек, выхад газеты па серадах і суботах – штотыднёва*
Агульная сума падпіскі  

  *выхад нумароў газеты ажыццяўляецца згодна з зацверджаным графікам

Як аплаціць электронную падпіску?

Аплаціць за электронную падпіску можна трыма спосабамі:

  1. Пералічыць грошы на рахунак рэдакцыі р/с BY38AKBB30121035900101300000 в ф-ле №802 ОАО «АСБ Беларусбанк»  БИК AKBBBY21802 УНН 200100356 з указаннем плацяжу “за электронную падпіску”.
  2. Прыйсці ў рэдакцыю і правесці аплату на месцы.
  3. Аплаціць праз сістэму Інтэрнэт-банкінгу. Для гэтага заходзім у сістэму, выбіраем «Система «Расчет» (ЕРИП)  — «Новый платеж» — «Общереспубликанские» — «СМИ» — «И» — «Ивацевичский вестник» — «рекламные услуги» — «Далее» — «Далее» — «Фамилия» (уводзім прозвішча) – «Адрес» (тут пажадана ўвесці свой электронны адрас) – «Сумма» (уводзім суму).

Просьба паведаміць аб аплаце па тэлефоне 9-16-46.

З якога месяца можна аформіць электронную падпіску?

З любога і ў любы дзень! І на колькі хочаце месяцаў. Можна выбраць толькі некаторыя месяцы, прапусціўшы асобныя.

Што будзе ў электронным весніку?

З поўнай дакладнасцю ўсё тое, што змяшчае ў сабе папяровы веснік, будзе і ў яго электроннай форме: усе аб’явы, прапановы, рэклама. Калі гэта пятнічны нумар, дык будзе праграма тэлебачання.

Як і калі будзе дасылацца электронны “ІВ”?

Дасылацца электронны варыянт раёнкі будзе з 8 гадзін раніцы дня выхаду папяровай версіі. Такім чынам, у дзень выхаду газеты вы атрымаеце свежы нумар. Усе пытанні, звязаныя з рассылкай, калі яны раптам узнікнуць, можна будзе вырашыць па тэлефоне 9-16-46.

 

Ці адмяняецца гандаль “ІВ” на сайце Белкіёску?

Не, мы не разрываем супрацоўніцтва з Белкіёскам, па-ранейшаму там можна будзе купіць электронны нумар “ІВ”, аплаціўшы СМС па мабільным тэлефоне.

Такім чынам, далучайцеся да самых свежых навін раёна з дапамогай новых тэхналогій! Электронны “Івацэвіцкі веснік” будзе сам прыходзіць да вас у любое надвор’е незалежна ад пары году. З самага ранку на маніторы вашага камп’ютара – свежы нумар “ІВ”!