У Івацэвіцкім раёне пачаў работу Маладзёжны парламент

Івацевічі молодежный пармламент

18 красавіка адбылася першая арганізацыйная сесія Маладзёжнага парламента Івацэвіцкага раёна. У яе рабоце прынялі ўдзел старшыня Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Сарока, члены арганізацыйнага  камітэта па фарміраванні Маладзёжнага парламента пры Івацэвіцкім раённым Савеце дэпутатаў і прэзідыума Івацэвіцкага раённага Савета дэпутатаў.

У ходзе сесіі было разгледжана пяць пытанняў, абраны кіруючы склад Маладзёжнага парламента.

Так, старшынёй Маладзёжнага парламента абрана Ганна Ільяшэвіч, карэспандэнт КУП “Рэдакцыя раённай газеты “Івацэвіцкі веснік” і праграма радыёвяшчання “Раённае радыёвяшчанне”, намеснікам старшыні – Віялета Грынчык, навучэнка 9 “А” класа ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы”.

У складзе Маладзёжнага парламента – 32 чалавекі, юнакі і дзяўчаты, 10 з іх – прадстаўнікі рабочай моладзі і 22 – старшакласнікі школ раёна. Падрабязнасці чытайце ў раённай газеце “Івацэвіцкі веснік”.

Дзяніс КАРПАЎ.