Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

ивацевичи субботник

Рэспубліканскі суботнік, прымеркаваны да Года малой радзімы, а таксама які ўключае падрыхтоўку да святкавання 75-годдзя вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праходзіць сёння ў Беларусі. Актыўна прыступілі да работ і ў нашым раёне.

Традыцыйна  падчас суботніка прадстаўнікі працоўных калектываў раёна наводзяць парадак у грамадскіх месцах, парках і скверах, памятных месцах.

Так, працоўны дэсант  у гэты дзень працуе на добраўпарадкаванні партызанскіх могілках ва  ўрочышчы “Гута-Міхалін”,  на тэрыторыі дзіцячага аздараўленчага лагера “Дубравачка”,  у парку “Перамога” па вул. 40 год Кастрычніка райцэнтра, на пасадцы алей дрэўцаў каля Лядовай арэны, у скверы па вул. Камсамольская райцэнтра…

Таксама суботнікі праходзяць ва ўсіх населеных пунктах раёна.

Фота Валерыя Міскевіча і Ганны Ільяшэвіч.