У магазіне «MySTAR» нас сустрэла прадавец Ларыса Русак

Мэбля «MySTAR» ААТ «Івацэвічдрэў»: попыт у Беларусі і ў далёкім замежжы

Тры гады таму, у красавіку 2016 года, у Івацэвічах адкрыўся першы магазін мэблі «MySTAR». За гэты час гандлёвая сетка брэнду «MySTAR» значна пашырылася і налічвае 11 магазінаў па ўсёй Беларусі. У бліжэйшы час адчыняць свае дзверы для пакупнікоў яшчэ дзве гадлёвыя кропкі – у Пінску і Полацку.

Ва усіх магазінах прадстаўлены шырокі выбар мэблі для дому, сярод якіх корпусная мэбля і  спальныя гарнітуры, а таксама спадарожныя тавары – тэкстыль, элементы дэкору і інш. У аддзеле маркетынгу ААТ «Івацэвічдрэў» расказалі, што ў  мінулым месяцы ў поўную сілу запрацаваў інтэрнэт-магазін, цяпер дастаўка тавараў магчыма па ўсёй Беларусі.  Пазнаёміцца з асартыментам мэблі «MySTAR» можна і ў сацыяльных сетках – брэнд прадстаўлены ў «Фэйсбуку», «Інстаграм», «Аднакласнікі», «Укантакце».

Па словах кіраўніка ААТ «Івацэвічдрэў» Аляксандра Ільніцкага, мэблевая вытворчасць з’яўляецца перспектыўным напрамкам для экспарту. Яна рэгулярна адгружаецца ў Расію, Латвію, Казахстан, ЗША, актыўна прапрацоўваюцца новыя рынкі збыту.

– У Польшчы пачалі супрацоўнічаць з буйной сеткай па рэалізацыі мэблі, адгрузілі першую партыю прадукцыі. Экспартавалі мэблю на рынак Манголіі, адпраўлены першы кантэйнер ва Улан-Батар. Выбралі модульныя наборы мэблі з нашых калекцый, каб ацаніць пакупніцкі попыт. Пастаўкі ў Манголію сталі магчымымі дзякуючы ўдзелу ў выстаўцы IMM-2019 Cologne ў Кёльне, – адзначыў Аляксандр Ільніцкі.

Сярод пераваг мэблі «MySTAR» – дэмакратычныя цэны, гарантаваная якасць прадукцыі, сучасныя еўрапейскія трэнды ў дэкоры. У магазіне «MySTAR» нас сустрэла прадавец Ларыса Русак, якая расказала, што пакупнікоў у магазіне шмат. Мясцовыя жыхары з ўсяго раёна прыязджаюць, прыглядаюцца, як кажуць, прыцэньваюцца, а потым абавязкова вяртаюцца за пакупкай, ведаюць, што вытворца мясцовы, а гэта значыць, што якасці можна давяраць. Таксама карыстаецца папулярнасцю магазін і сярод жыхароў Брэсцкай вобласці – часта прыязджаюць з Пружан, Кобрына, Іванава, часам нават з Гродзенскай вобласці – Ваўкавыскага, Слонімскага раёнаў. Дарэчы, ёсць добрая нагода наведаць магазін «MySTAR» у Івацэвічах па вул. Завадская, 12 – з нагоды невялікага юбілею магазіна ўсім пакупнікам прадастаўляецца скідка да 30% на пэўныя віды тавару . Скідкі дзейнічаюць да 28 красавіка.

Ганна Ільяшэвіч, фота Валерыя Міскевіча.