У асноўным завершаны работы па вуліцы Чарткова ў райцэнтры

24 красавіка быў заасфальтаваны участак на мосце праз канал, вуліца цяпер адкрыта для руху.

Выкладзены пліткай пешаходныя дарожкі.

Цягам часу на мастку з’явяцца сучасная агароджа, будзе зроблена паўсюдна падсыпка зямлі для фарміравання зялёнай зоны.

Адна з самых вялікіх па капіталаўкладаннях і складанасці работа з шэрагу запланаваных да 500-годззя Івацэвічаў амаль выканана. Тым часам працягваюцца работы на іншых аб’ектах.

Фота Валерыя Міскевіча.