За бяспеку — разам!

З мэтай павышэння ўзроўню бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці да вяснова-летняга пажаранебяспечнага перыяду ў Івацэвічкім раёне праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх «За бяспеку  –  разам!».

Інфармуя насельніцтва аб стане пажарнай бяспекі, выконваючы абавязкі начальніка Івацэвіцкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дыдышка Віталь Аляксандравіч адправіўся ў рэйд па жылым сектары раёна, падчас якога жыхарам было разтлумачана, да чаго можа прывесці невыкананне правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і падвр’ях, а таксама праверы супрацьпажарны стан асобных домауладанняў.

Асаблівая ўвага ўдзелена жыллю, дзе пражываюць адзінокія састарэлыя грамадзяне, шматдзетныя сем’і і сем’і ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама месцам пражывання грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.

З домаўладальнікамі былі праведзены прафілактычныя гутаркі аб выкананні правіл пажарнай і электрабяспекі, правераны стан пячнога ацяплення, электраправодкі і абсталявання. Грамадзянам, у якіх адсутнічалі аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, было рэкамендавана набыць і ўсталяваць іх у жылых памяшканнях.

Да гэтага ўсяго жыхарам даведзены патрабаванні, якiя прад’яўляюцца да вогнішчаў і падчас спальвання смецця на прысядзібных участках, нагадана аб забароне спальвання сухой расліннасці, а таксама аб адміністрацыйнай адказнасці ў выпадку парушэння правілаў пажарнай бяспекі.

Нагадваем, что па пытаннях абследавання супрацьпажарнага стану жылых дамоў, атрымання кансультацыі па пажарнай бяспецы вы маеце права ў любы час звярнуцца ў Івацэвіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

Уладзіслава Пархомік, старшы інспектар ГПіУ райаддзела па НС.