Рамантуецца адзін са старэйшых дамоў Івацэвічаў

почтовая ивацевичи

Па сутнасці, гэты дом даў некалі назву цэлай вуліцы – Паштовай. Бо ў ім размяшчаліся  ад 50-гадоў мінулага стагоддзя пошта і тэлеграф.

Пабудаваны дом быў пасля вайны, дакладна вызначыць сёння цяжка. Адно вядома, што на нямецкім аэрафотаздымку на дзень вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, дома пакуль няма. На той час па гэтым баку вуліцы бачны адзін будынак – некалішняя гасцініца, а сёння – раённы гісторыка-краязнаўчы музей. Хоць, дарэчы пляцоўку, магчыма, фундамент, відаць на здымку. Такім чынам, паўстаў будынак ужо ў першыя пасляваенныя гады.

Знакаміты ён і тым, што доўгі час тут працавала друкарня, і доўгія гады раённая газета друкавалася менавіта тут, на вялізных апаратах – лінатыпах. Пасля друкавацца газета стала ў вялікай, сучаснай на той час, Баранавіцкай друкарні, а друкарня ў доме №9 па вуліцы Паштовай яшчэ доўгі час працавала, ужо належачы ААТ “Івацэвічдрэў”.

Гэты дом мае сваю адметную архітэктуру і архітэктурныя элементы, ён – адзін з першых будынкаў, якія сустракаюць гасцей нашага райцэнтра, і вельмі прыемна, што пасля рамонту фасада ён стане выглядаць куды прывабней.

Фота Валерыя Міскевіча.