Прайшоў кірмаш вакансій

25 красавіка ў рамках адзінага Дня занятасці “Знойдзем работу разам!” у гарадскім Доме культуры прайшоў кірмаш вакансій для людзей, якія шукаюць работу. Арганізаваны кірмаш упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Івацэвіцкага райвыканкама. Мэтай  кірмашу вакансій з’яўляецца садзейнічанне ў працаўладкаванні беспрацоўных грамадзян шляхам непасрэднага кантакту паміж наймальнікам і суіскальнікам. У мерапрыемстве прынялі ўдзел наймальнікі Івацэвіцкага раёна, былі прадстаўлены вакантныя месцы ў вытворчай і будаўнічай сферах, гандлі і інш. На кірмашы вакансій саіскальнікі змаглі пагутарыць з прадстаўнікамі кадравых службаў прадпрыемстваў пра наяўныя вакансіі, магчымасці працаўладкавання, умовах працы і аплаты. Атрымалі інфармацыю аб сітуацыі на рынку працы, наяўнасці свабодных працоўных месцаў у раёне, грамадскіх работах, якія аплачваюцца; кансультацыю па пытаннях рэгістрацыі грамадзян у якасці беспрацоўных, навучання, прадстаўлення субсідыі для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці. Падрабязнасці чытайце ў раённай газеце “ІВ”.

Ганна Ільяшэвіч, фота аўтара.