Івацэвіцкая моладзь далучылася да абласнога маладзёжнага аўтапрабегу “75 гераічных месцаў”

Да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкім захопнікаў ГА “БРСМ” арганізаваў шматступенчаты праект “Беларусь памятае”.

У яго рамках дадзены старт абласному маладзёжнаму аўтапрабегу “75 гераічных месцаў”, падчас  якога актывісты райкамаў ГА “БРСМ” навядуць парадак на мемарыяльных комплексах, месцах баявой і воінскай славы, пахаваннях воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, правядуць мітынгі і возьмуць заборы зямлі з гэтых святых для кожнага жыхара нашай краіны месцаў, якія потым будуць перададзены ў музей Брэсцкай крэпасці. На тэрыторыі нашага раёна вызначаны чатыры такія месцы – партызанскія могілкі ва ўрочышчы Гута-Міхалін, мемарыяльны комплекс партызанскай славы ва ўрочышчы Хаваншчына, брацкая магіла савецкіх воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў Косава і помнік загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў скверы па вуліцы Савецкай у райцэнтры.

Распачаўся аўтапрабег у нашым раёне 19 красавіка ва ўрочышчы Хаваншчына: актывісты УА “Івацэвіцкі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці” правялі там турыстычны злёт. Падчас урачыстага моманту адкрыцця турзлёту яны ўзялі забор зямлі, які адправіцца музей Брэсцкай крэпасці, 4 мая, калі аўтпрабег завершыцца. У чацвер, 25 красавіка, актывісты райкама ГА “БРСМ” на чале з першым сакратаром Вольгай Беляковай, вучні ДУА “Косаўская сярэдняя школа” правялі мітынг ля брацкай магілы савецкіх воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Падрабязнасці чытайце ў раённай газеце “ІВ”.

Ганна Ільяшэвіч, фота аўтара.

Зямля для перадачы ў музей.