З 10 студзеня новага года зменіцца маршрут руху гарадскога аўтобуса №3 у Івацэвічах. Нагадаем частку ранейшага маршрута: ён рухаўся па вул. Чарткова міма ўніверсама «Івацэвіцкі» ў бок Лядовай арэны, пасля паварочваў направа – на вул. Гамаліцкага.

Цяпер гэты маршрут будзе зменены на карысць жыхароў квартала індывідуальнай забудовы «Заходні-3». Праехаўшы ўніверсам «Івацэвіцкі», аўтобус будзе рухацца ў бок Лядовай арэны, але цяпер павярне не направа, а налева – на вул. Косаўскую, па якой накіруецца да вул. Перамогі, павярне направа – і будзе рухацца зноў-такі ў бок Лядовай арэны, але ўжо ад Косава. Пасля – паварот на Гамаліцкага, адтуль на 60 год Кастрычніка і далей у цэнтр горада.

Дзякуючы таму, што «Заходні-3» будзе цяпер «пранізаны» новым маршрутам, у жыхароў гэтага квартала забудовы з’явіцца магчымасць дабрацца ў любую кропку райцэнтра з дапамогай грамадскага транспарту. Застаецца дадаць, што аўтобус рухаецца штодзень, акрамя святочных і выхадных дзён. Адпраўляецца ад аўтавакзала ў 6.50 і 16.45. Згодна з распрацаваным графікам на прыпынку на вул. Косаўскай ён будзе ў 7.20 і 17.40.

Аляксандр ГОРБАЧ.    

Поделиться