*** Не зведаўшыя... — Івацэвіцкі веснік - газета Івацэвіцкага раёна || Ивацевичский район


*** Не зведаўшыя...

Автор
Опубликовано: 2117 дней назад (28 января 2013)
+1
Голосов: 1
Не зведаўшыя горыч паражэнняў,
Не зразумець вам тых, хто з небыцця,
Па кропельцы, крупіначцы, імгненню
Складаў сваю мазаіку жыцця.

Хто слёз спазнаў, галоту і блуканні—
Паўней ацэніць радасці глыток,
Калі пасля трывог і вандраванняў
Бацькоў сваіх наведае куток.

Хто паміраў і курчыўся ў пакутах,
Калі ў вачах то зоркі, то крамеш,
Той зразумее праўду слоў пачутых:
Змагаешся – і значыць, ты жывеш.
Комментарии (4)
Добавить комментарий RSS-лента RSS-лента комментариев