+5 RSS-лента RSS-лента

Выпадковасці

Автор блога: Кіра Банасевіч
Сяргей
Бываюць такія выпадкі, калі вельмі рана пачынаеш цаніць тое, што быццам бы ў тваім узросце цаніць яшчэ не трэба ці не абавязкова… Так, калі надта рана мы страчваем бацькоў, як пасля асуджаем аднагодак, якія іх не цэняць, як нам здаецца, крыўдзяць словам ці справай. Думаем, а я б, калі маці жывая была, залюбіў бы, зацалаваў і ніколі-ніколі б не пакрыўдзіў. Так і ў здароўя свой узрост. Цана яго расце разам з намі, і нашы адносіны да яго мяняюцца з гадамі.

Сяргей наш даўні сябар, з ім пазнаёміліся яшчэ калі толькі-толькі студэнтамі ажаніліся з мужам. Жылі ў студэнцкім інтэрнаце. Пяцікурснікі, сямейныя прычым, – нам дазволена было многае: і прыйсці пазней, не па раскладзе, і гасцей правесці без запісу ў журнал. Сяргей тады толькі пачынаў дарослы шлях, ён быў першакурснікам. Разгублены, нешматслоўны, пануры – звычайныя сімптомы ўчарашняга школьніка. Пройдзе, нам падумалася, разварушыцца праз тыдзень-другі. Не прайшло, такім загадкавым для нас усіх ён і заставаўся. Раілі Сяргею як адносіцца да вучобы, як у групе сваё месца пад сонцам заняць – мы ж вопытныя. Ён слухаў і часцей маўчаў. Нават празвалі мы яго пасля Танкістам. Такая можа крыўдная мянушка, затое акурат у кропку. Кіпіш навокал – а ён як у танку. Аднак нешта грунтоўнае стаяла за яго маўчаннем, пасля мы ўсе гэта заўважылі. Ён маўчаў не таму, што не было што сказаць, гэта было мудрае маўчанне. Сяргей з першых месяцаў вучобы стаў “мозгам” групы, навука давалася яму лёгка. А кошт яго парад, думак, нават наконт вельмі дарослых пытанняў, мы хутка ацанілі. Гаварыў Сяргей рэдка, але па справе і ва ўсім лавіў самую сутнасць. Такія людзі на кошт золата.
Інваліда падстрыжаце, дзяўчаткі?
Сціплая жанчына з інваліднасцю на “ты”. Сама здаровая, у яе хворая маці, хворыя дзеці. Таму жыццё ўсёй яе сям’і, здаецца, і яе самой – з абмежаванымі магчымасцямі. Многае робіцца ў апошні час для таго, каб разбурыць гэтыя межы, сцерці іх на шляху інвалідаў. Многа, але не ўсё і не ўсімі, як аказалася…

– Ці падстрыжаце інваліда, дзяўчаткі? – звярнулася да майстроў адной з цырульняў горада жанчына. – Ці прымеце маці?
– Канечне, садзіцеся, я вам дапамагу, – запрашае цырульнік.

Стрыжэ маладая майстар жанчыну, паглядае на дачку і бачыць у яе вачах нястрымны боль. Ведаеце, ёсць такое, калі плачуць вочы без слёз.

– Што здарылася, мо вам дрэнна? – цікавіцца майстар.

І жанчына прызналася. Так, гэтая цырульня не першая на маршруце ў жанчын. Яны жывуць непадалёк ад другой цырульні.

– Туды бліжэй, надвор’е – не дай Божа, чаго маці з яе зрокам далёка перці, – расказвае дачка. – Зайшлі ў тую цырульню, павіталіся, пра нашу асаблівасць сказалі адразу. І неяк нядобра на нас паглядзелі. Пасля я яшчэ спытала, ці можна з сынамі прыйсці, адзін у мяне калясачнік. Ці можа дадому майстры падысці могуць. Адмовілі, дзяўчаты, разумееце. Ды не проста адмовілі, а сказалі, што ні маці, ні тым больш сыноў стрыгчы не будуць. І прыходзіць нам не трэба – кліентаў папужаем. Там маладыя дзяўчаты былі, але і вы маладая, а прынялі нас. Значыць, вы іншая.

Шмат гадоў жанчына жыве жыццём трох інвалідаў у сваёй сям’і, вядома, да позіркаў і азіранняў людскіх прывыкла. Не кранае гэта яе. Аднак тут іншае. Тут пры ўсіх і не падбіраючы слоў.
Маці падстрыглі, запрасілі і сыноў на стрыжку, нават зніжку прапанавалі. Жанчына супакоілася больш-менш. Пайшла з маці пад руку. А ў жаночым зале цырульні некаторы час панавала цішыня…

Многае сціраецца часам, аднак гэты выпадак, нешта падказвае, яшчэ доўга будзе хваляваць жанчыну, будзе, нібы рана якая, ныць доўгі час, хваляваць сэрца. Адзін такі неабдуманы выраз “стрэліў” вельмі балюча. Ёсць гісторыі, якія не патрабуюць многа слоў, тлумачэнняў. Гэтая гісторыя такая, яна сама за сябе гаворыць. Больш чым трэба. Не буду марнаваць газетныя радкі скажу толькі: няма ад пачатку дрэнных і добрых, няма разумных і дурных, здаровых і хворых, годных і нягодных. Усе мы людзі найперш, пакуль мы жывыя, мы – людзі...

Гэты кароткі эпізод абсалютна рэальны і адбыўся ён у нашым райцэнтры, сярод нас з вамі.
Каб фота “з учора” не адгукнулася заўтра…
Я ніколі не заўважала ў паводзінах Тані нечага асаблівага, звычайная дзяўчынка, такая ж студэнтка, як і я. Ішло паціху наша інтэрнатаўскае жыццё, з Танюшай сяброўства заладзілася адразу – яна адкрытая, шчырая дзяўчына.

Нават занадта добрая і адкрытая для чалавека з такім няпростым лёсам. Наша Таня – сірата, бацька даўно з’ехаў ва Украіну, маці ніколі не цікавілася лёсам дачушкі з прыгожымі блакітнымі вачыма. Яе маці піла, цягалася па розных гарадах, а пасля памерла ўсё ад той жа п’янкі. Дзяўчынку выхавалі цёткі і бабуля. Суседка не часта гаварыла пра бацькоў і нібы наперакор выпрабаванням усміхалася ўсім і кожнаму.
Здымаць – і мэта, і сродкі, і стыль…
Гэта інфармацыя праходзіла на старонках раённай газеты, ды і чуткі ў вёсцы не вымусілі сябе чакаць. Нягледзячы на ўсе забароны, у вёсцы ў той дзень палілі сухую траву, наводзілі парадкі пасля зімы. Толькі не па правілах пажарнай бяспекі, вось і панёс вецер полымя на жылыя дамы. Пажарныя прадухілялі магчымую бяду – тушылі агонь.
А два юнакі не знайшлі нічога больш карыснага, як зняць кароткаметражны фільм кшталту “як амаль не згарэў мой дом”.

А што рабіў ты ў гэты час? Задасць такое пытанне любы разумны чалавек, што пабачыць відэа. Здымаць на планшэт полымя, якое ідзе акурат да твайго дому?! Для чаго? Каб пасля ўзняць рэйтынгі ў сацыяльных сетках?
Куфэрак добрых спраў
Машы дзядуля і наказаў збіраць у яго запіскі з усімі добрымі ўчынкамі, а пасля, пад Новы год, пакінуць яго пад ёлкай.
– Няхай Дзед Мароз прачытае ўсё добрае, што пакінула ты ў годзе мінулым, унучка, – гаварыў дзед, – і падорыць табе за іх сапраўдны калядны цуд.

І словы гэтыя сталі нібы наказам для дзяўчынкі, штогод пакідала яна куфэрак, поўны запісак, і ўсё чакала свайго цуда. Расла Маша, а разам з ёй “раслі” і ўчынкі, станавіліся дарослымі, больш важкімі і значнымі. На змену выратаванаму ад холаду кацяняці і прыбраным цацкам прыйшлі дапамога прытулку для жывёл і захаванне людскіх жыццяў. Маша стала ўрачом, і ўсё яе жыццё, здаецца, было адной суцэльнай добрай справай і аднаго куфэрка на год для яе ўжо было мала. А цуда ў жыцці жанчыны ўсё не здаралася…

Не атрымалася яго і калі паміраў дзядуля, той самы, што падарыў калісьці Машы куфэрак.
– Няўжо я яшчэ не заслужыла гэты самы цуд, дзядуля? – пыталася Маша. – Колькі добрых спраў я зрабіла, колькі людзей выратавала! Я ведала, што гэта ўсё твае выдумкі, дзед, ведала, але ўсё роўна верыла. З мяне нават мае дзеці смяюцца, а я ўсё збіраю добрыя справы ў куфэрак…
Дзядуля нічога не гаварыў, толькі ўсміхаўся, а калі рабіў апошнія ўдыхі, ціха-ціха вымавіў: “Чакай…”.
Лёнікаў успамін
Напэўна, у жыцці кожнага з нас бываюць сустрэчы, мімавольныя, кароткія, але вельмі запамінальныя і важныя. Сустрэчы, якія прымушаюць спыніцца на хвіліну ў мітусні неадкладных спраў, каб зразумець нешта вельмі неабходнае і такое простае.
Вось і я нядаўна нават спужалася, калі на вуліцы са мной павітаўся нейкі незнаёмы мужчына. Спачатку хацела прайсці міма, але потым пазнала ў худым, няголеным і неахайна апранутым мужчыне свайго былога аднакласніка Лёніка.

– Не пазнала мяне, ты не думай, што я заўсёды такі, проста дзень нараджэння адзначаў некалькі дзён таму, – апраўдваўся хлопец. – А так я амаль не п’ю ўжо. Кінуў. А ты як? Цябе ніхто не крыўдзіць? Як што, ты кажы. Я за цябе… І сёння памятаю, як ты мяне тады, ну, памятаеш, ад хлопцаў бараніла. Я такога не забываю… – працягваў Лёнік.
Лёнікам мы клікалі непрыкметнага, сціплага хлопчыка-двоечніка, што сядзеў заўсёды на апошняй парце калі яшчэ прыходзіў на заняткі. Хлопцы заўсёды кпілі з яго, таўклі на перапынках, дзяўчаты, шкадуючы, давалі спісваць хатняе заданне.