+11 RSS-лента RSS-лента

Запіскі дамы ў чорным

Автор блога: Вольга Шэляговіч
Усё лепшае – чужым?
Я пачула гэтую гісторыю ад адной мудрай жанчыны, з якой мяне пазнаёміла прафесія і павага да якой у мяне без меж. Было гэта ў 80-я гады мінулага веку, калі мая суразмоўца была студэнткай і дзяўчынай на выданні. Пазнаёмілася яна ў той час з хлопцам з яўрэй-
скай сям’і, і ўсё гаварыла пра тое, што намеры ў яго былі сур’ёзныя. І вось аднойчы дзяўчына атрымала запрашэнне на сямейны абед, дзе мусіла пазнаёміцца з сям’ёй кавалера...

Трэба загадзя сказаць, што дзяўчына была з сям’і сярэдняга дастатку – у плане ежы не шыкавалі, ды і дэфіцыт быў тады такі, што за шчасце было набыць слоічак маянэзу ці банку шпротаў. Далікатэсы хаваліся на святы, для гасцей, і калі ўжо вісела пад столлю засоленая паляндвічка, то маці казала дзецям: “Дзеткі, вы паласуйцеся, але ўсю не з’ядайце – мо хто чужы ў хату зойдзе”.
І вось – званы абед.

Як жа была здзіўлена мая расказчыца, калі ўбачыла, што суп у сям’і кавалера наліваецца з шыкоўнай супніцы, на стале – бутэрброды з тымі самымі далікатэснымі шпротамі, мясныя салаты і іншыя прысмакі. Не, у яе доме таксама быў прыгожы сервіз, з супніцай, але ці даставалася яна калі з шафы? Суп елі па-простаму – налівалі ў талеркі з каструлі. Ды і стол нават у час прыходу гасцей сервіраваўся больш сціпла. А тут – проста сям’я абедае.
Шэсць яблыкаў
Апошнім часам заўважаю ўсё больш, як любяць людзі скардзіцца на жыццё. Падстаў процьма: мала плацяць, недастаткова паважаюць, дрэнна лечаць, спраўна падманваюць, не так, як некалі, кахаюць... Скарга – наша ці не народная забава. Не прынята ў нас хваліцца – каб не пазайздросцілі крый Божа. А наракаць на жыццё – справа іншая.
Не тое каб я супраць. Але заўважыла, што людзі, якія жывуць з вечнай прэтэнзіяй да жыцця, сталі мяне стамляць. А падчас апошняй такой размовы ўспомніўся мне дзедаў аповед пра шэсць яблыкаў. Было гэта ў даваенны час. Гадкоў майму дзеду Мікалаю было мо 10. І хоць жыў ён у вёсцы, садовыя дрэвы там былі рэдкасцю, не было іх на бацькоўскім падвор’і. І вось на Спас мой прадзед Васіль прынёс у хату шэсць яблыкаў, асвяцілі іх у царкве і паклалі ў прыскрынак куфэрка, каб разносілі водар па ўсёй хаце. Гэты самы водар і давёў да бяды, бо малы Коля не ўтрымаўся перад спакусай і з’еў адразу ўсе шэсць фруктаў.

Бяда не прымусіла сябе чакаць – праз некалькі гадзін адчуў хлопча рэзі ў жываце і пацягнула яго на двор. А потым зноў і зноў. Гэта была крываўка – страшная па тых часах хвароба, бо якое тады магло быць лячэнне ў сялянскай хаце?
Жыць без дзяцей, магчыма, можна…
Не буду крывіць душой: я не надта любіла дзяцей і жывёл. Немаўля і кацяня здаваліся мне мілымі, але калі з іх вырастае вуглаваты падлетак і нахабны вусаты кот, яны перастаюць радаваць. У юнацтве мне падабаўся выраз: “Дзеці – гэта кветкі жыцця, але добра, калі яны растуць у чужым агародзе”. Аднак пазней я стала жонкай, нарадзіла любую дачушку – і погляды мае змяніліся. Навучылася жыць дзеля свайго дзіцяці і радавацца магчымасці такога ахвяравання. На жаль, не кожнаму Бог робіць такі падарунак: толькі ў Беларусі кожная шостая-сёмая сям’я бяздзетная па прычыне бясплоддзя. А ёсць пары, якія проста не заводзяць дзяцей, бо не маюць жадання іх выхоўваць – і ўсё тут. Як да гэтага ставіцца?
Пра каханне
Правесці лагічную сувязь паміж лютым і каханнем у сённяшніх рэаліях зможа нават першакласнік. Апошні зімовы месяц адметны лавінай сусветнай рамантыкі. Кветкі ахапкамі выносяцца з крам, рукі стамляюцца падпісваць «валянцінкі», фантазія закіпае ад ідэі зрабіць мегападарунак для каханага (праўда, у святочнай мітусні чарговы кубак з сэрцайкамі купляецца неяк сам сабой). Дзень усіх закаханых — 24 гадзіны, адведзеныя на прызнанні.

Лічы, апошні вагон. Не заскочыў — ідзі прэч, як Маякоўскі, «любовищу свою волоча», год чакай свайго «зорнага» часу.
Да Дня закаханых я стаўлюся з доляй іроніі, бо каханне не будзе чакаць 14 лютага, каб даць пра сябе ведаць. І потым, калі чалавек закаханы, то гэта яго натуральны штодзённы стан, і кветкі каханай носяцца без падставы, а не ў канкрэтны дзень — такія прадказальныя, «дзяжурныя». Тым не менш у гэтым свяце пры ўсіх яго відавочных камерцыйных мінусах ёсць сэнс — прапаганда найлепшага з чалавечых пачуццяў. Усё пачынаецца з любові. Больш таго, ёю ўсё і заканчваецца.

Таму быць любоўным нігілістам, мякка кажучы, не камільфо.
Бывае, чалавек скардзіцца: маўляў, не шчасціць з каханнем. Ды няхай не сумуе чытач, у сэрцы якога — адзінота. Найчасцей адчуваем сябе няшчаснымі, калі пачуцці нашы не раздзеленыя, але тое да пары да часу, бо невыпадковасць безадказнага кахання прыходзіць пад руку з разуменнем каштоўнасці вопыту. Што б там у каго ні было, яно было — магло не стацца, але сталася, і за тое трэба дзякаваць Богу.
О добром, чистом, светлом
На днях разговаривала с Александрой Герасименей. И с Юлией Нестеренко тоже. «Золотая рыбка» и «Белая молния» белорусского спорта простые, как дважды два. Видно, что испытание медными трубами девчата прошли играючи. «Застукала» их за благотворительностью в школе-интернате. Побольше бы таких приятных сюрпризов. Побольше бы доброго, чистого, светлого – в людях. Особенно знаменитых
""
Изображение уменьшено. Щелкните, чтобы увидеть оригинал.
"...Сядзелі дзядзечкі каля бутэлек"
Колькі сказана пра шкоду алкаголю, колькі напісана, колькі дзяржпраграм па барацьбе з “зялёным змеем” рэалізавана, а воз і цяпер там і нават крыху рухаецца ў бок абрыву. Асабліва прыкметныя працэсы алкагалізацыі на вёсцы, дзе ёсць кампанія пастаянных, вядомых на ўсё сяло кліентаў вінна-гарэлачных аддзелаў. Гэтая праблема і падштурхнула жанчыну, верагодна, нашу чытачку Надзею Васільеўну напісаць пісьмо ў райгазету.

Яна цяпер пражывае ў Мінску, і на Дзень маці прыехала да сваякоў у вёску Выганашчы. Настрой яе быў сапсаваны кампаніяй “далеко не пожилых мужчин навеселе”, якія падпіралі мясцовы магазін і хваліліся, хто колькі “вложил винца”. А паміж сабой гаварылі, што быццам бы ў магазіне даюць спіртныя напоі “на вэксаль”. Піша жанчына, што неаднаразова ў вёсцы на вочы трапляліся людзі ў нецвярозым стане, нават трактарыст, які быў за рулём.
О тех, кому не всё равно
Три толстых папки лежат на моем столе. В них среди прочего – три отчета о работе активных и инициативных молодых людей – победителей конкурса на лучший Совет молодежи, который проводился в нашем районе. Из четырнадцати Советов-участников жюри в результате долгой полемики выбрало три, однако так и не смогло определиться, кому же отдать первое место. Все три Совета молодежи (из Речек, Телехан и Коссово) стоят на одной ступеньке, признаны лучшими и награждены Грамотами и ценными подарками.