Не толькі целяханцы, але і гортальцы рыхтуюцца да абласных «Дажынак-2022», якія пройдуць у Целяханах у верасні. Дружна яны працавалі на суботніку 6 чэрвеня.
Больш за 20 чалавек падтрымалі ініцыятыву старасты аг. Горталь Валянціны Аляксееўны Якімовіч і пафарбавалі бетонны плот вакол мясцовых могілак. Яны месцяцца каля аўтамагістралі, па якой у пасёлак будуць з’язджацца госці.
Фарбу – 54 кг зялёнай і 30 кг белай – набылі за спонсарскія сродкі ў Даманаўскім ВГК. Патрацілі на гэтыя мэты больш за 700 руб., сума, як бачыце, не малая, але ж і плот доўгі. Хутка заменяць і драўляную яго частку (60 м), і могілкі будуць выглядаць цалкам дагледжанымі.
У дзень суботніка на іх касілася трава, добраўпарадкоўваліся месцы пахавання, у тым ліку адно – часоў Першай сусветнай вайны.
Старшыня Целяханскага сельвыканкама Аксана Мялік дзякуе жыхарам аг. Горталь за ініцыятыву і намаганні дзеля агульнай справы. Так трымаць!
Падрыхтавала Вольга МАЦВЕЕНЯ.