x
Close
Главная новость Год исторической памяти Новости Общество

Бярозавая алея адзінства

Бярозавая алея адзінства
  • Опубликовано:16 сентября, 2022

Напярэдадні Дня народнага адзінства работнікі ДЛГУ «Даманаўскі лясгас» высадзілі алею з 20 бяроз каля Лядовай арэны райцэнтра.

Два дзясяткі дрэўцаў стануць сімвалам маладога нацыянальнага свята. Праз некалькі гадоў уздоўж дарогі каля Лядовай арэны зашумяць, парадуюць прахожых буйствам фарбаў маладыя бярозкі, нагадваючы аб тым, што толькі разам мы моцныя.

– Да знамянальнай даты, якая ў мінулым годзе ўвайшла ў святочны каляндар беларускага народа, мы вырашылі пасадзіць прыгожыя дрэвы – бярозы. Іх зялёнае лісце сімвалізуе адзін з колераў нацыянальнага сцяга Рэспублікі Беларусі. Спадзяёмся, яны добра прыжывуцца і вырастуць на ра-
дасць жыхарам і гасцям Івацэвічаў, – расказала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Даманаўскага лясгаса Кацярына Шаршуновіч.

– У Год гістарычнай памяці Дзень народнага адзінства гучыць яшчэ больш яскрава. Наша гісторыя, памяць – менавіта тое, што яднае беларусаў, якія, нягледзячы на шматлікія выпрабаванні, здолелі захаваць сваю самабытнасць і самастойнасць, – падзяліўся з намі дырэктар ДЛГУ «Даманаўскі лясгас» Дзмітрый Ткачук.

Няхай бярозкі, пасаджаныя напярэдадні такога важнага дзяржаўнага свята, буяюць маладой лістотай пад мірным і шчаслівым небам нашай любімай Беларусі!

Марыя Сазонава.
Фота Валерыя Міскевіча.