І зноў вясна?

5 ноября 2015 - Administrator
article2045.jpg

Нездарма кажуць, дзіўнае – побач. Толькі трэба ўмець своечасова прыглядзецца. На днях Станіслаў Мікалаевіч Сірата, краязнаўца і жыхар в. Вулька-Целяханская, за агародамі ў напрамку да возера Вулькаўскае заўважыў дрэва дзівоснай прыгажосці – усё ў белым пуху.

“Падышоў бліжэй і ўнутры ўсё перавярнулася, зарадавалася, – кажа Станіслаў Мікалаевіч, – Гэта цвіла вярба “пушысцікамі”, быццам на вуліцы не лістапад, а сакавік-красавік. Такая прыгажосць! Вачэй не адвесці.”

Шчыра кажучы, цвіценне вярбы ў лістападзе ўзрушыла і нас. Што гэта, анамалія, ці асаблівы від вярбы? На жаль, мы не ведаем. І пэўна, не так гэта і важна. Галоўнае, прыгожа і дадае радасных нотак настрою.

Валянціна БОБРЫК. Фота Валерыя МІСКЕВІЧА. 

Комментарии (1)
Добавить комментарий RSS-лента RSS-лента комментариев