Агульны ўлоў – больш за 20 кілаграмаў

16 июня 2014 - Administrator
article1121.jpg

38 рыбалоўных каманд вобласці прынялі ўдзел у спаборніцтвах па спартыўнай лоўлі рыбы сярод прафсаюзных арганізацый Брэсцкай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў прадпрыемстваў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавой прамысловасці. Прайшоў гэты рыбалоўны турнір на возеры Выганашчанскае 6-7 чэрвеня; удзел бралі тры каманды з ДУВП “Івацэвіцкая ЖКГ”. І даволі паспяхова: так, каманда “Івацэвічы-1” заняла другое агульнакаманднае месца; яна ўзнагароджаны кубкам і грашовай прэміяй у памеры 510 000 рублёў.


За перамогу змагаліся і занялі другое месца камунальнікі Віктар Шыпуль (капітан каманды), Віктар Бурдзюк і Мірчу Згірчу. Усе разам мужчыны злавілі – а лоўля працягвалася з 20.00 да 10.00 – больш за 20 кілаграмаў рыбы, найбольш – карася. Варта ўзгадаць і астатніх камунальнікаў, хто змагаўся за перамогу. Гэта Сяргей Аўцюкоў, Васіль Радзюк, Мікалай Корзан (Івацэвічы-2), Сяргей Васілеўскі, Мікалай Гарбачоў, Мікалай Адамовіч (каманда філіяла “Целяханскі”). А першае агульнакаманднае месца занялі нашы суседзі – пінчане.

Аляксандр ГОРБАЧ.

На здымку з архіва ДУВП “Івацэвіцкая ЖКГ”:  добра адпачылі і выдатна выступілі рыбаловы каманд “Івацэвічы-1” і “Івацэвічы-2”.

 
Комментарии (0)
Добавить комментарий