Грыбы яшчэ трэба ўмець збіраць

2 августа 2017 - Administrator
article3332.jpg

 Другая палова лета – час, калі аматара ціхага палявання ўжо могуць парадаваць баравікі-каласавікі, лісічкі, але ў бягучым годзе пакуль што не “выстралілі” гэтыя дары лесу. Хаця – не. Наведваемся ў сярэдзіне мінулага тыдня на рынак на прывакзальнай плошчы ў Івацэвічах – і бачым: дзве жанчыны прадаюць лісічкі, прычым, лісічак у кожнай многа.


Назваць свае прозвішчы жанчыны адмовіліся, але расказалі, што лісічкі збіраюць на Быценшчыне. Маўляў, грыбы ёсць, проста іх не кожны ўмее збіраць. Ёсць і баравікі: адна з жанчын расказала, што яе нявестка двойчы прыязджала ў Міронім, у родную вёску, і кожны раз прыносіла з лесу каля 60 баравікоў. Жанчыны звярнулі ўвагу, што ў цэлым год не радуе ўраджаем: мала чарніц, амаль няма вішань, дык можна грыбамі кампенсаваць тое, што не дабралі ў садзе-агародзе…
Аляксандр ГОРБАЧ, 
Валерый МІСКЕВІЧ (фота).
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий