Як правільна зараджаць смартфон

16 августа 2016 - Administrator
article2634.jpg

 Ёсць распаўсюджанае меркаванне, што перад тым, як падключыцца да разеткі, трэба дачакацца максімальнай разрадкі батарэі, а затым цалкам яе зарадзіць. Гэта  пайшло з часоў папулярнасці нікель-кадміевых і нікель-метал-гідрыдных акумулятараў – для іх сапраўды была карысная «трэніроўка» з поўнымі цыкламі зарадкі-разрадкі, яны, так бы мовіць, валодалі памяццю. Але ў сучасных смартфонах прымяняюцца літый-іённыя батарэі, якім такія практыкаванні не патрэбныя.


Адключайце смартфон ад разеткі,  калі ён цалкам зараджаны
Пакідаць смартфон зараджацца на ўсю ноч – дрэнная ідэя. Батарэя зарадзіцца за 2-3 гадзіны, пасля гэтага яна будзе атрымліваць энергію малымі дозамі, каб падтрымліваць зарад на 100%. Гэта будзе трымаць акумулятар у стане «напружання» і зменшыць тэрмін яго жыцця.
Чуткі пра тое, што батарэя будзе зараджацца ўсе восем гадзін вашага сну і загіне ад перагрэву – толькі чуткі. Сучасныя смартфоны аўтаматычна перастаюць зараджацца, калі патрэба ў гэтым знікае. Начная зарадка для акумулятара шкодная, але не смяротна небяспечная.

Не трэба зараджаць батарэю да 100%
«Няма неабходнасці цалкам зараджаць літый-іённы акумулятар. Больш за тое, гэта непажадана, – пішуць спецыялісты Battery University. – Насамрэч лепш зара-дзіць батарэю не цалкам, бо высокае напружанне негатыўна ўздзейнічае на батарэю».
Чакаць 0% на лічыльніку таксама не трэба.
«Падобна механічным прыладам, якія зношваюцца хутчэй пры інтэнсіўным выкарыстанні, глыбіня разрадкі (DoD) вызначаецца колькасцю цыклаў батарэі. Чым менш разрадка, тым даўжэй батарэя праслужыць».
У гэтага тэзіса ёсць эксперыментальнае пацверджанне. Па даных Battery University, калі пры значэнні DoD 100% (поўная разрадка) батарэя служыць 300-500 цыклаў, то пры 50% DoD яе хопіць ужо на 1200-1500 цыклаў.

Зараджаць некалькі разоў на дзень
Эксперты раяць пастаянна трымаць зарад акумулятара паміж 40 і 80 працэнтамі. Гэта значыць, што значна лепш зарадзіць смартфон некалькі разоў кароткімі сесіямі, чым паставіць яго ў разетку на ўсю ноч ці на ўвесь дзень.
Дарэчы, вельмі шкодна для батарэі пакінуць яе надоўга цалкам разраджанай. Калі едзеце ў адпачынак – паклапаціцеся пра тое, каб акумулятар быў зараджаны хаця б на 40—60%. Інакш пасля вашага вяртання яго ёмістасць можа прыкметна зменшыцца.

Разраджайце батарэю цалкам хаця б раз на тры месяцы
Выключэнне для папярэдняй парады – перыядычная «перазагрузка» акумулятара.
З часам хімічныя ўласцівасці батарэі мяняюцца, яна пачынае разраджацца хутчэй. Аднак віртуальная батарэя – тое, як смартфон «уяўляе» колькасць зараду, – застаецца нязменнай.

Калі вы ніколі не дапускаеце поўнай разрадкі прылады, дзве гэтыя шкалы будуць разыходзіцца ўсё далей. Ваш давер да лічыльніка можа пахіснуцца: смартфон адключыцца, калі будзе пазначана, што ёсць яшчэ 3, 5 або нават 10 працэнтаў зараду.
Каб адкалібраваць хімічную і віртуальную батарэі, трэба час ад часу праводзіць поўную разрадку акумулятара. У гэты момант прылада скіне так званы ніжні сцяг зарада акумулятара і адкарэктуе віртуальную шкалу.
Аналітыкі Battery University раяць рабіць гэта хоць бы раз у тры месяцы. 

Пазбягайце перагрэву
Высокая тэмпература – люты вораг літый-іённых акумулятараў. Адзін моцны перагрэў можа рэзка скараціць тэрмін службы батарэі.
Гранічныя тэмпературы, пры якіх магчыма выкарыстанне акумулятараў: ад -40°C да +50°C. Дапушчальны дыяпазон зараду меншы: ад 10 да 30°C.
Не дапускайце пападання на мабільныя прылады прамых сонечных прамянёў, не пакідайце іх каля прамых крыніц цяпла – і батарэя будзе служыць вам доўга і шчасліва.
Падрыхтаваў Валерый ГАПЕЕЎ.
 
Комментарии (0)
Добавить комментарий