Любімы кактус

28 июля 2015 - Administrator
article1849.jpg

 Галіна Сяргееўна Гардзейка з Івацэвічаў не знаўца кактусаў. Той, што на здымку, яна проста называе любімым. Расце кактус болей пяці гадоў, гаспадыня ўжо і не памятае, хто яго ёй удружыў. А падабаецца хатняя кветка тым, што цвіце раз у год, пышна, прыгожа. 


Ведаеце, цвіцення свайго любімца я чакаю. Гэта такое задавальненне назіраць, як ён на вачах распускаецца. Можна рэальна бачыць, як кветка пачынае распрамляць лісточкі бутона, як у запаволеным фільме, – кажа Галіна Сяргееўна. 
Адросткаў кактус многа пускае, але жанчына іх абрывае, падкормлівае расліну аксідаторфам, мо, таму кактус вырас такі вялікі ў маленькім гаршчочку і кветкі ў яго лапушыстыя, буйныя. 

З усёй разнастайнасці вазонаў, якія гадаваліся ў кватэры Галіны Гардзейка, засталіся глаксінія, грашовае дрэва, алоэ і любімчык-кактус. І гаспадыня спадзяецца, што выгляд кветак кактуса парадуе людзей, бо “век” цвіцення яго кароткі – адны-двое сутак.
Валянціна БОБРЫК. 
Фота Валерыя МІСКЕВІЧА. 
Комментарии (1)
Добавить комментарий RSS-лента RSS-лента комментариев