Птушка-зелянушка...

17 февраля 2017 - Administrator
article2959.jpg

 Гэтай зімой у гарадах і вёсках можна заўважыць вельмі многа тых птушак, якіх раней сустракалі, калі сустракалі, надзвычай рэдка. Снежная марозная зіма вымушае птушак шукаць спажыву бліжэй да людзей. Вось і гэтая прыляцела на куст шыпшыны паласавацца ягадамі...

Зелянушка звычайная (Carduelis chloris) — пеўчая птушка сямейства ўюрковых. Часткова аселая, часткова пералётная.

Насяляе ўскрайкi густых лясоў з сярэдняй вiльготнасцю i добра развiтым падростам (асаблiва ядлоўцамi), парослыя берагi вадацёкаў, паркi, сады, пасадкі ўздоўж дарог, могiлкi, высокiя жывыя агароджы, маладыя пасадкi хваёвых, а таксама групы дрэў у гарадах. Гняздо добра замаскiраванае, у густых, але не вельмi тонкiх галiнках. Аддае перавагу елцы i ядлоўцу, але робіць гнёзды i ў лiсцевых дрэвах цi кустах. Гняздо слаiстае: знешні слой няшчыльны — з травы, тонкiх галiнак i карэньчыкаў; наступны (праглядаецца скрозь знешнi) — з лiшайнiкаў i зялёнага моху. Высцiлка з дробных карэньчыкаў, траў, раслiннага пуху i валосся, а таксама пёраў. Могуць выкарыстоўвацьрозныя матэрыялы, зробленыя чалавекам. Гнёзды без зялёнага моху сустракаюцца вельмi рэдка (звычайна ў гарадах).

Комментарии (0)
Добавить комментарий