Удалае паляванне па першым снезе

6 декабря 2017 - Administrator
article3582.jpg

5 снежня ў першай палове дня на загонным паляванні па першым снезе былі адстрэлены тры ваўкі на паляўнічых угоддзях  ДЛГУ “Целяханскі лясгас”.

 

Напярэдадні мясцовыя паляўнічыя і работнікі Целяханскага лясгаса паблізу вёскі Плотніца заўважылі воўчы след і да наступлення цемры паспелі зафлажыць тэрыторыю. Раніцай каманда ў складзе 14 чалавек выйшла на паляванне. У выніку тры ваўкі было адстрэлена, а чацвёрты ўцёк параненым. Удалыя выстралы належалі егеру Канстанціну Шчарбуку і калегам з Баранавічаў – паляваннезнаўцу Генадзю Бізеву і прафесіянальнаму паляўнічаму, які ўмее вабіць ваўка, Рэнату Карымаву.

 

Як адзначыў інжынер па паляўнічай гаспадарцы Целяханскага лясгаса Расціслаў Малайчук, паляванне было лёгкім, першым у гэтым сезоне і паспяховым. (фота ілюстрацынае)

Комментарии (0)
Добавить комментарий