Вешанкі ў агародзе

14 ноября 2017 - Дарья Вдовина
article3529.jpg
 Жыхар Квасевічаў Анатоль Жаўноў – дбайны гаспадар і майстар у вырошчванні грыбоў вешанак. Добры дзясятак гадоў таму ягоны расійскі сябра падзяліўся вопытам: як вырошчваць гэтыя грыбы ў дамашніх умовах. Вешанкі з таго часу “прыручыліся і пасяліліся” ў агародзе Жаўнова, ён пераняў вопыт, дзеліцца грыбніцай – і пасаджаныя ім грыбы сёння растуць на пнях і калодах нават за межамі нашага раёна.
 
– Так, менавіта ў агародзе на калодах ліставых парод дрэў – таполі, асіны, бярозы, вольхі – растуць мае вешанкі – расказвае Анатоль Жаўноў. – Уся “калонія” размешчана ў цяні плоту, бо грыбы не любяць сонца – ім патрэбны цень і вільгаць. Многа вільгаці! Не зашкодзіць, каб вада нават лілася на гэтыя пні са страхі! Ну і важна, каб пень быў дастаткова трухлявым – “спелым” для вешанак, якія любяць менавіта такія дровы. Канешне, гэты год парадаваў грыбамі з лесу, але нашу сям’ю радуюць і вешанкі з агарода, улічваючы іх высокія спажывецкія якасці і карысць.
 
Аляксандр ГОРБАЧ (фота аўтара).
Комментарии (0)
Добавить комментарий