Close
Новости Общество

Чарніцы ружовага колеру прывезлі нашы чытачкі ў рэдакцыю

Чарніцы ружовага колеру прывезлі нашы чытачкі ў рэдакцыю
  • Опубликовано:11 августа, 2022

Навіна пра тое, што ўпершыню за 40 гадоў у Бярэзінскім біясферным запаведніку знайшлі белыя чарніцы, не пакінула раўнадушнымі аматараў збіраць ягады і нашых чытачак з Івацэвічаў. Таму і завіталі ў рэдакцыю з навіной пра ружовыя чарніцы.

Таццяна Лахей разам з дачкой Ірынай адразу ўспомнілі, што ў іх таксама ёсць любімая невялічкая палянка з ружовымі чарніцамі непадалёк Харошчы. Збіраць туды ягады яны ходзяць ужо больш за 10 гадоў і абавязкова завітваюць на палянку, дзе і растуць чарніцы незвычайнага колеру – ружовага, але па смаку ягады нічым не адрозніваюцца ад звыклых чорна-сініх. Ходзяць у лес усё лета – спачатку па ягады, а восенню – па грыбы.

– Вельмі люблю бавіць час у лесе. Там ніколі не сумна, а ў ягадны сезон нават можна і знаёмства завесці – столькі аматараў на лясныя «дары»! І паветра ў лесе такое духмянае, не надыхацца. Ды і спевы птушак што музыка. Хаджу па ягады праз дзень, чаргую «лясныя» візіты з наведваннем дачы, там таксама летам хапае работы. Вось і ўнучцы Палінцы, хоць ёй і восем гадоў, падабаецца бавіць час са мной у лесе – і ягады збірае, не лянуецца, пару літраў можа адолець. Мне часам і 15 удаецца сабраць. А палянку з ружовымі чарніцамі даўно заўважыла, але не думала, што гэта можа быць нейкі новы для беларускіх лясоў гатунак, – расказала Таццяна Міхайлаўна.


Мы дакладна не ведаем, ці новы гэта гатунак, ці не. На выгляд куст нічым ад звычайных чарніц не адрозніваецца. На смак – таксама. Толькі колер незвычайны.

Марыя Сазонава.
Фота Валерыя Міскевіча.