Close
Культура Новости

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА ПРОЙДЗЕ 1 ВЕРАСНЯ 2024 ГОДА Ў ІВАЦЭВІЧАХ

ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА ПРОЙДЗЕ 1 ВЕРАСНЯ 2024 ГОДА Ў ІВАЦЭВІЧАХ
  • Опубликовано:30 ноября, 2023

Пастановай Савета Міністраў ад 28 лістапада 2023 г. № 837 створаны Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXXІ Дня беларускага пісьменства ў г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці 1 верасня 2024 г. Старшынёй аргкамітэта прызначаны намеснік Прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, намеснікамі старшыні – Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў і намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Краўчук.

У склад аргкамітэта ўвайшлі кіраўнікі міністэрстваў адукацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, замежных спраў, культуры, спорту і турызму, сувязі і інфарматызацыі, фінансаў, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей і інш. Таксама ў аргкамiтэце — старшыня Івацэвіцкага райвыканкама Уладзiмiр Бялоў.

Фінансаванне мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства будзе ажыццяўляцца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Брэсцкага аблвыканкама, Івацэвіцкага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых зацікаўленых.