11 кастрычніка 1570 года ўпершыню ў пісьмовых крыніцах згадваецца ўрочышча Даманава.

Пройдзе час, і ва ўрочышчы Даманава з’явіцца паселішча з такой назвай. На думку вучоных, назва яго звязана з прозвішчам Даманаў, якое ўтворана ад рэдкага імя Даміян.

У 1856 г. в. Даманава ў складзе маёнтка Быцень у Быценскай вол. Слонімскага пав. Гродзенскай губ. належала графам Патоцкім.

З 1871 г. пачала дзейнічаць чыгунка Брэст – Масква са станцыяй у Даманаве.

У вёсцы налічваецца 493 гаспадаркі, 1085 жыхароў.

Размешчаны прадпрыемства, сярэдняя школа, дзіцячы сад, клуб, бібліятэка, амбулаторыя, аддзяленне сувязі, магазіны, лясніцтва.

Поделиться