9 жніўня 2019 года ў Целяханах адбыласяжалобная цырымонія пахавання астанкаў лётчыка Івана Голікава, які загінуў 26 чэрвеня 1941 года на пяты дзень Вялікай Айчыннай вайны.

Падчас жалобнай цырымоніі пахавання сваякам былі уручаны асабістыя рэчы Івана Тарасавіча, у ліку якіх камсамольскі білет, а цела героя знайшло спачын у брацкай магіле загінулых у Вялікую Айчынную вайну ў цэнтры Целяхан. Правесці ў апошні шлях героя прыйшлі целяханцы – ад малога да старога, воіны-афганцы мясцовай акругі, кіраўніцтва раёна і сельсавета, кіраўнікі мясцовых арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў, члены пошукавага атрада «Авіяпошук-Брэст», прадстаўнікі пасольства Расійскай Федэрацыі і родныя – 9 чалавек з вялікай сям’і роду Голікавых, для якіх гэты дзень стаў днём вяртання з невядомасці Івана Тарасавіча ў сям’ю.

«А мы ў вайну з табой ляталі, мы – лётчыкі вайны»

Нялёгкі лёс выпаў маладому лётчыку Івану Голікаву, ураджэнцу Арлоўскай губерні, на франтавой дарозе. У першыя дні вайны лётчыкі, у большасці 20-гадовыя юнакі, уступалі між небам і зямлёй у смяротны бой з ворагам. Амаль усе яны не вярталіся з палёту. «Калі загіну – адпомсціце! І не пішыце маме, не! Няхай чакае, спадзяецца…» – гучала з вуснаў вядучай пахавальнай цырымоніі, і сэрца сціскалася, блішчэлі слёзы ў вачах прысутных. Партрэт Івана Голікава, які прывезлі родныя, стаяў каля труны, а на ім свяцілася шырокая ўсмешка маладога хлопца, і было ў вачах столькі прагі да жыцця! Так і здарылася ў жыцці – Іван не напісаў маме з фронту. І маці, колькі жыла, чакала: адзавецца яе любы Іванка…

«Авіяпошук-Брэст»

На палях баёў засталося яшчэ да сён-няшніх дзён шмат безыменных магіл загі-нулых салдат. І пакуль яны ёсць, вайна не скончылася, лічаць члены атрада «Авія-пошук-Брэст». Дзякуючы іх энтузіязму і мэтанакіраванасці, шмат імён загінулых узноўлена. Рэзультатыўным склаўся для пошукавага атрада год 75-годдзя вызва-лення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фа-шысцкіх захопнікаў. 22 чэрвеня ў гэтай жа брацкай магіле былі пахаваны астанкі лёт-чыка, загінулага на Целяханшчыне ў пер-шыя дні Вялікай Айчыннай вайны, ура-джэнца Украіны, Карпа Платонавіча Волка, імя якога занесена на мемарыяльную дош-ку воінскага пахавання пасёлка Целя-ханы. Але апошні выпадак стаў унікаль-ным – цела загінулага лётчыка, які ахвяра-ваў сваім жыццём на нашай Целяханскай зямлі, поўнасцю захавалася.

Палявыя пошукавыя работы невядомага самалёта ў Выганашчанскім балоце  былі пачаты ў 2017 годзе. Пошук напа-чатку не даў рэзультату. Месца падзення адшукалі толькі ў 2018-м годзе. У ходзе пошукавых работ з тарфянога Выгана-шчанскага балота былі знойдзены многа фрагментаў самалёта, дэталей матора. На месцы падзення самалёта 28 ліпеня 2019 года паднята цела загінулага лётчыка. Пры ім знойдзены камсамольскі білет на імя Голікава Івана Тарасавіча, а таксама аса-бістыя рэчы: парашут, процівагаз, кісла-родная маска. Удалося ідэнтыфікаваць са-малёт. Гэта хуткасны бамбардзіроўшчык, які паступіў у воінскую часць 22 сакавіка 1940-га года. Бартавы нумар 110. 26 чэр-веня 1941-га года самалёт быў падпалены ў паветры знішчальнікамі авіяцыі пра-ціўніка. Камандзір карабля лётчык лейтэ-нант Кубышкін і стралок-бамбардзір лей-тэнант Правасудаў выскачылі з палаючага самалёта, сяржант Іван Голікаў… не вяр-нуўся з баявога задання.

Сяржант Іван Тарасавіч Голікаў, 1919 года нараджэння, выхадзец з Арлоўскай губерні, стралок-радыст 125-га стралко-вага батальёна, загінуў 26 чэрвеня 1941 года. Па рашэнні радні пахаваны ў брацкай магіле г. п. Целяханы, імя яго будзе зане-сена на мемарыяльную дошку брацкай ма-гілы пасёлка. Падчас цырымоніі пахавання слова браў кіраўнік гісторыка-патрыятыч-нага тэхнічнага атрада «Авіяпошук-Брэст» Уладзімір Бухта. Ён падкрэсліў: «Тое, што мы вяртаем з апошняга палёту нашага воіна – гэта вялікая справа, зробленая на-маганнямі сумесна з рабятамі нашага і Мінскага атрада, з мясцовымі жыхарамі. Асаблівая падзяка сям’і Куратнікаў: Сяр-гею Іванавічу і яго сыну Юрыю».

Валянціна БОБРЫК, фота Валерыя МІСКЕВІЧА

Поделиться