Раёнка шмат увагі надае старонкам гісторыі краіны і роднага краю. Ёсць нацыянальныя святы, знамянальныя падзеі, пра якія мы помнім заўжды, пра якія пішам часта. Але акрамя іх ёсць нямала дат, важных для раёна, іх таксама варта згадваць, бо менаіта з маленькіх падзей складецца гісторыя дзяржавы ў цэлым і рэгіёнаў у прыватнасці.

Таму з гэтага дня «ІВ» запускае новую рубрыку «Дзень у гісторыі Івацэвіцкага раёна», пад якой мы будзем публікаваць цікавыя факты і згадваць пра падзеі, што адбываліся ў раёне ў розныя гады ў пэўны дзень ці месяц.

Пачнём ўжо сёння.

1 ліпеня 1992 года.  Менавіта ў гэты дзень роўна трыццаць гадоў таму ўсе катэгорыі інвалідаў атрымалі права на бясплатны праезд на аўтобусах у межах раёна. Гэтае права захавалася да гэтай пары.

Поделиться