Дзмітрый Ткачук узначаліў Даманаўскі лясгас
Дзмітрый Анатольевіч Ткачук нарадзіўся ў 1985 годзе ў г. Горкі Магілёўскай вобласці, скончыў ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Іванава».
У 2009 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «лясная гаспадарка».
Свой працоўны шлях пачаў з пасады інжынера па лесаўзнаўленні і меліярацыі Івацэвіцкага лясгаса, пасля чаго быў прызначаны ляснічым і працаваў на гэтай пасадзе амаль 12 гадоў. У студзені 2021 года быў прызначаны галоўным ляснічым Даманаўскага лясгаса, а з 12 ліпеня 2022 года – дырэктарам гэтага лясгаса.
Жанаты, выхоўвае дваіх дзяцей.