Нядзельнае музыкальнае шоу Андрэя Малахава «Песні ад усёй душы» на тэлеканале «Расія» напрыканцы красавіка з вялікай цікавасцю чакалі жыхары Слуцка, бо ўдзел у ім бралі Мікалай Галушка і Алена Атрасевіч, салісты народнага хора «Пачастунак» ААТ «Слуцкі мясакамбінат».

Але гэтае самае шоу чакалі многія жыхары в. Магіліцы і іншых населеных пунктаў нашага раёна. Справа ў тым, што Мікалай Галушка – ураджэнец гэтай цудоўнай вёскі, ён старэйшы брат знакамітага паэта і мастака Анатоля Галушкі.

І выступленне Мікалая ў дуэце з Аленай Атрасевіч літаральна падняло ўсю залу на ногі (вы можаце ў тым упэўніцца самі, знайсці ў інтэрнэце дадзенае выступленне проста). Здзіўляцца тут няма чаму, бо гэты дуэт і Мікалай Галушка асабіста неаднойчы выйгравалі рэспубліканскія конкурсы на аматарскім узроўні; прадстаўнікі тэлеканала «Расія» падчас выступлення дуэта на фестывалі ў Александрыі «паклалі вока» на таленавітых спевакоў і, як вынік, запрасілі да Малахава.

Ганарымся! Прыемна, калі ўраджэнцы зямлі івацэвіцкай вызначаюцца цудоўнымі справамі і талентамі.

Аляксандр ГОРБАЧ.

Поделиться